Славутыя сыны зямлі беларускай

У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас гэта Янка Купала і Якуб Колас. Такія зямныя і такія ўзвышаныя, узнятыя да нябесных вышынь славы.
У творчым лёсе двух песняроў было шмат агульнага: яны нарадзіліся ў адным годзе, амаль адначасова выступілі ў літаратуры, добра ведалі адзін аднаго, разам адпачывалі, гулялі ў шахматы, радаваліся і хваляваліся, нават прысвячалі адзін аднаму вершы.
На працягу тыдня ў юнацкім філіяле прайшлі інтэрактыўныя вечары, прысвечаныя нашым знакамітым песнярам, якім у гэтым годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння. На мерапрыемствы завіталі навучэнцы Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання.
Калі вы таксама хочаце даведацца пра цікавыя і невядомыя факты з жыцця і творчасці славутых юбіляраў, прыходзьце па адрасе: вул. Ажэшкі, 17.