“ЛіМ” едзе ў Гродна!

23 верасня Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага сумесна з Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі прымае гасцей.

А 12.00 гадзіне ў галоўным корпусе бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя штотыднёвіка творчай інтэлігенцыі Беларусі “Літаратура і мастацтва”. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі рэдакцыйна-выдавецкай установы “Звязда” (г.Мінск).

Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх.

Даведкі па тэлефонах: 71-89-41, 60-20-22.

Сардэчна запрашаем!