Дом, дзе жыве казка

23 верасня ў 12:00 у дзіцячым філіяле абласной бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вікторыі Карась “Домік добрай казкі”. Вікторыя – гродзенская пісьменніца, натхненнем для твораў якой з’яўляецца яе сям’я. Кожная казка пішацца ў першую чаргу для дзяцей і, канешне, з іх дапамогай. Цікава сачыць, як іх ідэі і фантазіі ператвараюцца ў радкі.
Прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы выдавецкага дома “Звязда”, зоркай якога і стала новая кніга Вікторыі Карась.
Запрашаем у падарожжа з новай казкай у дзіцячы філіял абласной бібліятэкі па адрасе: вул.Савецкая, 25.
Тэлефон для даведак: 62-03-11.