Пра нашу Радзіму праўдзівая песня

17 верасня 2022 года спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, аднаго з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, акадэміка, Героя Сацыялістычнай працы. Яго вершы ўражваюць разнастайнасцю тэм і вобразаў.
Паэзія Максіма Танка вызначалася чысцінёй і свежасцю, і пры гэтым умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучалася ў ёй з бескампраміснасцю, ахвярнай мужнасцю. Вялікае месца ў сваёй паэзіі Максім Танк надаваў такім катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, усяму таму, што раскрывала характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лёсу. З іменем Максіма Танка і яго творчымі пошукамі некаторыя заходнебеларускія крытыкі звязвалі наступленне цэлай эпохі ў развіцці нацыянальнай літаратуры.
Творы Максіма Танка перакладзены на многія мовы народаў свету. Яго творчасць з’яўляецца сучаснай беларускай літаратурнай класікай, а сам ён уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў.
З творчасцю класiка вы можаце азнаёмiцца ў фiлiялах Гродзенскай абласной навуковай бiблiятэкi.
Таксама прапануем праверыць свае веды наконт творчасці і жыццёвага шляху Максіма Танка ў нашай гульне.