ХХІХ Дзень беларускага пісьменства

“Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні,
знікалі магутныя дзяржавы, а кніга – вялікае цуда,
створанае чалавечым розумам, – жыла,
хвалявала сэрцы, абуджала думку”.
Александровіч С.

4 верасня 2022 года ў нашай краіне адзначаецца ХХІХ Дзень беларускага пісьменства, сутнасць якога заключаецца ў паказе адзінства друкаванага беларускага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.

Да вышэйзгаданай падзеі аддзел абанемента падрыхтаваў літаратурную выставу “Гонар слову – павага кнізе”. Экспазіцыя змяшчае энцыклапедычныя выданні аб г. Добруш, вядомым з XVI стагоддзя, які сёлета стане чарговай сталіцай свята беларускага пісьменства. У ім былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, адкрыты “Алея пісьменнікаў” Капыльскага раёна і помнік Цішкі Гартнага, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

На выставе адлюстроўваецца інфармацыйны матэрыял аб гістарычным шляху пісьменства і друку ў Беларусі, у прыватнасці, аб першых кнігах, выдадзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі на беларускай мове: “Малая падарожная кніжка” Фр. Скарыны – 500 гадоў з часу выдання, “Катэхізіс” С. Буднага – 460 гадоў (1562 г., г. Нясвіж), “Псалтыр” (1517г.) – 505 гадоў. Кнігі аб жыцці, светапоглядзе і дзейнасці двух найбольш выбітных мысліцеляў-гуманістаў, асветнікаў і беларускіх выдаўцоў: Францыска Скарыны і Сымона Буднага, якія зрабілі кнігадрукаванне галоўнай мэтай свайго жыцця. Таксама ў аддзеле можна знайсці зборы твораў беларускіх пісьменнікаў розных выдавецтваў.

Азнаёміцца з літаратурай экспазіцыі можна па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.