Рэдкія экспанаты ў бібліятэцы

Творчасць вялікіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа з’яўляецца характэрнай адметнасцю беларускага народа, па якой увесь свет пазнае спадчыну, пакінутую нашымі продкамі.
Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў у аддзеле мастацтва арганізавана выстава “Янка Купала і Якуб Колас – нацыянальны гонар Беларусі”, на якой прадстаўлена звыш 300 экспанатаў. Абласная бібліятэка запрашае жыхароў і гасцей горада Гродна пазнаёміцца з унікальнымі рэчамі з фонда бібліятэкі і з прыватных калекцый.
Да гісторыі можна дакрануцца і зазірнуць у мінулае. Звяртайцеся па адрасе: вул. Савецкая, 25.
