Правілы бяспекі павінен ведаць кожны

У абласной бібіліятэцы адбылася інфармацыйна-асветніцкая сустрэча з першым намеснікам начальніка Гродзенскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзенісевічам Паўлам Мікалаевічам. Супрацоўнікам былі прадстаўлены статыстычныя дадзеныя па небяспечных выпадках, разглядаліся праблемы свавольства з агнём і гібелі на пажарах, бяспека дзяцей у хатніх умовах і на вуліцы.
Калектыў бібліятэкі пазнаёміўся з адукацыйным відэа па ліквідацыі агню. Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь створаны мультфільмы па правілах бяспекі, якія можна знайсці на афіцыйным сайце МНС і прагледзець разам з дзецьмі. Прысутныя атрымалі інфармацыйныя матэрыялы па арганізацыі бяспекі дома і на працы.