Вынікі конкурсу самаробнай лялькі

Падведзены вынікі абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”. Дарослыя і дзеці Гродзенскай вобласці стварылі казачны свет, прадставіўшы больш за 150 работ па чатырох намінацыях: “Героі казак”, “Героі твораў розных нацыянальнасцей”, “Героі твораў народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа” і “Героі твораў сусветнай літаратуры”.
Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў межах “Гарадзенскага ЛітФэста”, 4 чэрвеня, а 12 гадзіне. На святочнай пляцоўцы каля Доміка Элізы Ажэшка будуць прадстаўлены:
- выстава работ абласнога конкурсу самаробнай лялькі,
- гучныя чытанні,
- аўтограф-зона Саюза пісьменнікаў Беларусі,
- інтэрактыўныя забаўляльныя праграммы,
- інтэлектуальныя спаборніцтва,
- фотазоны,
- майстар-класы і шмат іншага.
Запрашаем усіх наведаць “Гарадзенскі Літфэст”. Будзе весела!