Першы абласны семінар для бібліятэкараў
Сёння, 1 чэрвеня, сельскія бібліятэкары Гродзеншчыны авалодвалі новымі формамі работы з чытачамі падчас абласнога семінара “Публічныя бібліятэкі Гродзеншчыны: вучымся працаваць па-новаму”, які ўпершыню быў арганізаваны абласной бібліятэкай. На семінары разглядаліся пытанні сацыякультурнай і выставачнай дзейнасці, даведачна-інфармацыйнай работы і ўліку фонду. Удзельнікі пазнаёміліся з вопытам работы абласной бібліятэкі і ўстаноў Гродзенскага раёна.