Новая гісторыя старога будынка

Падчас канікул школьнікі горада Гродна безперапынна наведваюць бібліятэку, удзельнікі знаёмяцца з цікавымі фактамі пра месца, дзе “жывуць” кнігі.
Пазнаёміцца з гісторыяй будынку прыяжджаюць і з раёнаў. 29 сакавіка супрацоўнікі аддзела краязнаўства правялі экскурсію па галоўным корпусе Дзітвянскай сярэдняй школы Лідскага раёна.
Рабяты прайшліся па будынку былога банка, дзе зараз знаходзіцца бібліятэка, па залах і кнігасховішчу, убачылі 90-гадовыя сейфавыя дзверы ў зале рэдкай кнігі, за якімі захоўваюцца самыя каштоўныя выданні нашай ўстановы, а таксама даведаліся пра гісторыю кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі.
Запрашаем разам раскрыць тайны абласной бібліятэкі!