Сум і радасць верша

Усіх аматараў пацешыць душу прыгажосцю вершаванага радка ў Сусветны дзень паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка, абласная бібліятэка запрашае наведаць аддзел абанемента, дзе супрацоўнікі падрыхтавалі тэматычную падборку паэтычных зборнікаў класікаў і сучасных аўтараў. Сярод іх можна знайсці вершы пра прыроду роднага краю, пра светлае пачуццё – каханне, пра чалавечую годнасць, ваенны гераізм, патрыятызм і іншыя сферы чалавечага жыцця.

Чароўная сіла паэтычнага слова здольная аказаць велізарны ўплыў на любога чалавека, таму раім звярнуцца да прапанаванай падборкі па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.