Вернісаж літаратурных герояў

Тонкі стан з бісеру, драцяны каркас, вочкі-гузікі і фантазійная лёгкая васільковая сукенка – а як вы бачыце самаробную ляльку?

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка працягвае прымаць заяўкі і творчыя працы з усіх куткоў Прынёмання на конкурс самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”. Паспрабаваць свае сілы можа кожны.

Творчыя работы могуць быць прадстаўлены ў выглядзе асобнай лялькі ці кампазіцыйных сцэн літаратурных твораў з прымяненнем любога матэрыялу і ў рознай тэхніцы. Галоўнае, лялька павінна быць з характэрнымі рысамі літаратурнага героя.

Вы абмежаваны толькі сваёй фантазіяй.

Жадаем поспеху!