“Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы”

15 сакавіка штогод адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У 2022 годзе свята набыло асаблівы сэнс, таму што менавіта сёння ўступаюць у сілу прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме канстытуцыйныя змяненні.
У любой сучаснай дзяржаве гэты дакумент з’яўляецца галоўным законам і выступае ў якасці ядра ўсёй прававой сістэмы. Асабліва моладзь, якая з’яўляецца будучыняй нашай краіны, павінна валодаць тым, як вызначаецца дзяржаўны і грамадскі лад Беларусі, прававы статус чалавека, яго ўзаемадзеянне з дзяржавай і грамадствам, а таксама ведаць функцыі, якія выконвае Канстытуцыя.
У аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы”. Удзельнікамі мерапрыемства былі навучэнцы Гродзенскага каледжа бізнеса і права і Гродзенскага гуманітарнага каледжа. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра гісторыю Канстытуцыі, яе месца і ролю ў нацыянальнай прававой сістэме, пра асноўныя палажэнні, правы, свабоды і абавязкі грамадзян у новым варыянце гэтага юрыдычнага дакумента. Мерапрыемства завяршылася інтэлектуальнай гульнёй “Прававы эрудыт”.