“Прынцэса Палесся” завітала ў дзіцячы садок

Калектыў “Яслі-сад №35 г. Гродна” ўдзельнічае ў адукацыйным праекце “Птушкі ля кармушкі” і з’яўляецца ініцыятарам прыцягнення выхаванцаў да добрых экалагічных спраў і ведаў аб нашых птушыных сябрах. Абласная бібліятэка ажыццяўляе інфармацыйную і адукацыйную падтрымку: рэгулярныя сумесныя мерапрыемствы садзейнічаюць пашырэнню ведаў дашкалят і служаць выхаванню павагі да кнігі і чытання.
10 сакавіка супрацоўнікі дзіцячага філіяла наведалі маленькіх выхаванцаў садка з мерапрыемствам “Дзіўны свет птушак”, пазнаёмілі з цікавосткамі аб нашых крылатых суседзях і займальнымі фактамі пра “прынцэсу Палесся” – белую сініцу. Дашкаляты прымалі ўдзел у стварэнні калектыўнай творчай працы і праглядзе тэматычнай кніжнай выставы. Традыцыйна малышоў чакала “разумная гульня” з ЛЕГА.
Абласная бібліятэка шчыра ўдзячная за працяглае супрацоўніцтва калектыву ДУА “Яслі-сад №35 г. Гродна” і асабіста Жэгала Алене Станіславаўне.