“Добрыя песні – добрым людзям”

Аддзел мастацтва сардэчна запрашае 10 сакавіка а 15 гадзіне на творчую сустрэчу з Народным ансамблем беларускай песні “Медуніцы” Шчучынскага раённага цэнтра культуры. Мастацкі кіраўнік гэтага калектыву вядомы музыкант, кампазітар і педагог – Генадзь Паноў.

Ансамбль выступіць з канцэртнай праграмай “Добрыя песні – добрым людзям”.