Творчая сустрэча “Чытанне без абмежавання”

10 сакавіка ў межах Тыдня гучных чытанняў у абласной бібліятэцы пройдзе творчая сустрэча з членамі ГА “БелТІЗ”. На мерапрыемстве слухачы пазнаёмяцца з уласнымі творамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага літаратурнага анлайн-конкурсу аўтарскай паэзіі і прозы “Мастер слова”. Акрамя гэтага, пройдзе майстар-клас па чытанні кніг шрыфтам Брайля.

Мерапрыемства адбудзецца ў 14.00 у галоўным корпусе абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава,17, другі паверх.

Чакаем усіх зацікаўленых!