Вандроўка па кніжных старонках

З нагоды Сусветнага дня чытання ўслых і Сусветнага дня пісьменніка ў аддзеле ўніверсальнай чытальнай залы адбылася сустрэча навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна” з паэткай, членам Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамарай Мазур.
Дзецям прапанавалі далучыцца да вандроўкі па краіне Алфавіт з галоўнай гераіняй кнігі Т. Мазур дзяўчынкай Літарынкай. Усе прысутныя атрымалі білеты-старонкі з тэкстамі, контурнымі малюнкамі і літарамі алфавіта, на якіх азначалі прыпынкі. Каб білет стаў сапраўдным, трэба было прачытаць услых надрукаваны на ім верш.
Мерапрыемства атрымалася вельмі карысным як для юных чытачоў, так і для паэткі.