Прысвячэнне ў чытачы

Супрацоўнікі аддзела выданняў на замежных мовах прынялі ўдзел ў акцыі “Прысвячэння ў чытачы”, якая прайшла ў ДУА “Сярэдняя школа №36 г. Гродна з польскай мовай навучання”.
Вучні першых класаў у святочнай атмасферы атрымалі ганаровы білет чытача Гродзенскай абласной бібліятэкі.
Адміністрацыя ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” выказвае словы падзякі за супрацоўніцтва дырэктару ДУА “Сярэдняя школа №36 г. Гродна з польскай мовай навучання” Сурмач Дануце Францішкаўне і загадчыку бібліятэкі Барысавай Ганне Станіславаўне.