Культура нашай вобласці

У студыі тэлерадыёкампаніі “Гродна” сустрэліся прадстаўнікі ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці, каб падвесці вынікі 2021 года і расказаць пра самыя цікавыя мерапрыемствы. Падзяліцца вопытам работы была запрошана дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі Ігнатовіч Марына Эдвардаўна.

Асаблівую ўвагу кіраўнік бібліятэкі звярнула на ўнікальныя каштоўнасці, якія выдзяляюць установу сярод іншых, робяць дзейнасць бібліятэкі выбітнай і непаўторнай. Як ва ўмовах пандэміі змяніліся падыходы да абслугоўвання чытачоў? Што такое “Кніжны дэсант”? Якія творчыя праекты рэалізоўваюць супрацоўнікі публічных бібліятэк?  Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў вы знойдзеце, прагледзеўшы тэлеперадачу “Окна города”.