Максім Багдановіч – вечнае сумленне Беларусі

9 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка.
Ён быў адным з самых цікавых і загадкавых асоб у гісторыі беларускай літаратуры, першаадкрывальнікам, які фарміраваў напрамкі развіцця літаратурнага працэсу пачатку ХХ стагоддзя. Багдановіч моцна паўплываў на далейшае развіццё прыгожага пісьменства Беларусі, хоць з дваццаці пяці гадоў свайго жыцця ён толькі пяць пражыў на Радзіме.
Юнацкі філіял падрыхтаваў відэавіктарыну па жыцці і творчасці знакамітага паэта. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Максіма Багдановіча вы можаце наведаць па адрасе: вул. Ажэшкі, 17.