Дзень інфармацыі “Турызм: гісторыя і сучаснасць ”

7 кастрычніка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Турызм: гісторыя і сучаснасць” для студэнтаў 1-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы. Вандраванні і звязаныя з імі адкрыцці з’яўляюцца вельмі важнымі ў развіцці чалавецтва. Гэтая неабходнасць узнікла ў людзей яшчэ ў старажытныя часы і без іх немагчыма ўявіць сабе развіццё цывілізацыі. Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд крыніц па гісторыі турызму, пра знакамітых вандроўнікаў на працягу ўсёй цывілізацыі чалавецтва, а таксама па развіцці турызму ў Беларусі. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены навуковыя працы, манаграфіі, энцыклапедыі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі.