Вебінар для бібліятэчных спецыялістаў вобласці

18 снежня 2020 года спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі online вебінар з дырэктарамі і супрацоўнікамі аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду раённых (гарадской) бібліятэк Гродзенскай вобласці.
Агучаны асноўныя накірункі ў рабоце на 2021 год, у тым ліку лічбавыя паказчыкі; звернута ўвага на галоўныя моманты справаздачнасці 2020 года і інш. Акрамя гэтага, прысутныя пазнаёміліся з умовамі абласных конкурсаў сярод моладзі і для моладзі “Читай. Советуй. Продвигай”, “Чытаем, вучымся, дасягаем поспеху”.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні работы з лакальным электронным каталогам (ЛЭК) і рэгіянальным зводным электронным каталогам (РЗЭК); правільнасці падліку колькасці бібліяграфічных запісаў у ЭК; вызначаны бібліятэчныя сістэмы, якія будуць падключацца да РСЭКа ў 2021 годзе.
Дадзены метадычныя рэкамендацыі па бяспечнаму захоўванню інфармацыі на серверы публічных бібліятэк.