Трэнінг “Сучасная бібліятэка: ярмарка ідэй” зноў прайшоў у абласной бібліятэцы

15 снежня 2020 года спецыялісты Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага правялі трэнінг для супрацоўнікаў бібліятэчных устаноў, размешчаных у сельскай мясцовасці, якія накіраваны на курсы павышэння кваліфікацыі.
Удзельнікі мерапрыемства былі падзелены на 5 груп, кожнай з якіх было дадзена асабістае заданне на крэатыўнасць і творчы падыход да працы. Выкарыстоўваючы атрыманыя на курсах веды, а таксама свой вопыт, бібліятэкары распрацоўвалі незвычайныя формы мерапрыемстваў, адкрывалі новую бібліятэку і шукалі дзейныя падыходы па рабоце з моладдзю і насельніцтвам у сельскай мясцовасці.
Трэнінг прайшоў у цёплай сяброўскай атмасферы за абмеркаваннем новых ідэй, якія ўдзельнікі змогуць потым практыкаваць у сваіх бібліятэчных установах.