Яўрэі ў жыцці і творчасці Э.Ажэшкі

Наша знакамітая зямлячка Эліза Ажэшка неаднаразова пісала на старонках сваіх твораў аб яўрэйскай самабытнасці ў Гродне кан. ХІХ пач. ХХ стст. і нацыянальных традыцыях яўрэяў. Менавіта гэтай тэматыцы прысвечаны раман пісьменніцы “Мэйр Эзафовіч”, прачытаўшы які ніхто не застаецца абыякавым. У фондзе абласной бібліятэкі кніга прадстаўлена на рускай, польскай і літоўскай мовах.

Прапануем вам пазнаёміцца з відэапрэзентацыяй літаратурна-музычнага салона «У пані Элізы», прысвечанага “Міфам і фактам яўрэйскай самабытнасці ў жыцці і творчасці Э.Ажэшкі”.