Падарожжа праз стагоддзі літаратуры

У сценах абласной бібліятэкі ў межах XXI Абласных Гродзенскіх чытанняў, якія сталі сапраўдным цэнтрам прыцягнення для ўсіх аматараў роднага слова, прайшоў літаратурны экскурс “Ад мінулага да сучаснасці”.
Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі захапляльнае падарожжа па гісторыі літаратурнай Гродзеншчыны — ад эпохі Старажытнасці і Асветніцтва да літаратуры сучаснай Гроденшчыны, напоўненнай глыбокімі сэнсамі і творчымі пошукамі.
Асаблівая ўвага была нададзена другой палове ХХ стагоддзя, калі фарміраваўся гродзенскі перыяд адраджэння. Удзельнікі сустрэчы ўспомнілі пра стварэнне мясцовага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, ля вытокаў якога стаялі такія знакавыя постаці, як Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк. Пра сучасны стан літаратурнага працэсу і новых талентах краіны распавядала старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч.
Сапраўдным упрыгожваннем мерапрыемства сталі музычныя нумары: песні на вершы гродзенскіх паэтаў напоўнілі залу асаблівай атмасферай і падарылі прысутным шмат станоўчых эмоцый.
Гэты экскурс стаў не проста ўрокам літаратуры, а данінай павагі багатай спадчыне нашага краю, якая працягвае жыць і развівацца ў творчасці сучаснікаў!