Прызнанне прафесіяналізму да Дня бібліятэк

Да прафесійнага свята — Дня бібліятэк — у абласной бібліятэцы адбылася прыемная падзея.
Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за шматгадовую працу і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы ўзнагароджаны: дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” Ігнатовіч Марына Эдвардаўна, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Сцяпанава Галіна Аляксандраўна, загадчык аддзела выданняў на замежных мовах Стурэйка Жанна Міхайлаўна, загадчык дзіцячага аддзела Мазоль Ірына Тадэвушаўна.
Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначыла Ганаровай граматай за актыўную працу і адданасць прафесіі загадчыка аддзела мастацтва Жук Аксану Аляксандраўну, а таксама бібліятэкараў аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці: Саковіч Вікторыю Алегаўну і Касмоўскую Алесю Аляксандраўну.
Шчыра віншуем нашых таленавітых калег з узнагародамі! Жадаем невычэрпнай энергіі, новых творчых ідэй і натхнення для рэалізацыі самых смелых праектаў. Няхай праца прыносіць толькі радасць, а ўдзячныя чытачы заўсёды будуць галоўным пацвярджэннем вашай плённай справы!