Літаратурная сустэча ў бібліятэчным садзе

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае аматараў прыгожага слова і меладычнай музыкі на асаблівую падзею.
9 ліпеня ў садзе бібліятэкі, які знаходзіцца на тэрыторыі галоўнага корпуса ўстановы – вул. Карбышава, 17, адбудзецца літаратурная сустрэча «Ты –аснова прыгажосці, ты – жыцця першапрычына». Вершы, музыка, песні, успаміны будуць прысвечаны цудоўным жанчынам.
Гэта выдатная магчымасць правесці час у прыемнай кампаніі, паслухаць мілагучныя творы і адчуць прыгажосць лета.
Пачатак – у 14.00.
Чакаем!
Падрабязная інфармацыя тэлефонах: 718941, 718942
