Сэрцам адчуць ласку бацькоў

Сям’я – гэта найвялікшая каштоўнасць у жыцці кожнага чалавека, крыніца любові, падтрымкі і мудрасці. У межах Тыдня бацькоўскай любові з мэтай падкрэсліць значнасць сямейных адносін, а таксама паказаць ролю кнігі ў выхаванні пакаленняў, супрацоўнікамі аддзела абанемента быў арганізаваны прагляд літаратуры “Сэрцам адчуць ласку бацькоў”.

Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў, кожны з якіх раскрывае сваю грань сямейнага жыцця. У раздзеле “Мудрасць бацькоў” прадстаўлена літаратура, якая стане надзейным памочнікам для бацькоў. Тут падабраны кнігі, якія дапамогуць лепш зразумець унутраны свет дзіцяці, наладзіць кантакт і выхаваць гарманічную асобу.

Раздзел “Цяпло роднага дому” – кнігі па розных сферах інтарэсаў: для хатняга ўтулку, сумесным захапленням і творчасці.

“Старонкі сямейных гісторый” – творы класікаў сусветнай літаратуры і сучасных аўтараў: гісторыі, якія нагадваюць важнасць узаемнай павагі, душэўнай  блізкасці і ўмення берагчы тых, хто побач.

Запрашаем наведаць выставу “Сэрцам адчуць ласку бацькоў” па адрасе: вул. Карбышава, 17 (2 паверх, к. 201).

Яшчэ навіны: