Новая дата XXI Гродзенскіх чытанняў — 30 верасня

Звяртаем увагу ўдзельнікаў і гасцей! Дата правядзення XXI Абласных Гродзенскіх чытанняў “Гродзеншчына літаратурная: дыялог скрозь час” перанесена на 30 верасня 2026 года.

Шматгранная літаратурная спадчына Прынямоння: ад вытокаў да класікі і ўсё, што з ёй звязана — літаратурныя помнікі і іх роля ў культурнай памяці Прынёманскага краю, сучасны літаратурны працэс і інавацыйныя падыходы ў папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў і г.д. — асноўныя пытанні, якія прапануюцца да разгляду на мерапрыемстве.

Мерапрыемства адбудзецца ў ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага» 30 верасня 2026 года.

Да ўдзелу запрашаюцца пісьменнікі, літаратуразнаўцы, краязнаўцы, навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, адукацыйных устаноў, грамадска-культурных аб’яднанняў, студэнцкая моладзь, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і інш.

Падрабязная інфармацыя — у Інфармацыйным пісьме.

Кантакты каардынатараў: 8 (0152) 71-89-54, 8 (0152) 71-89-42.