Кніга, якая аб’ядноўвае

У межах рэспубліканскага анлайн-чэленджу да Дня народнага адзінства калектыў галоўнай кніжніцы Прынямоння падрыхтаваў натхняльны відэаролік Мая гісторыя адзінства”. Бібліятэкары падзяліліся самым запаветным — любімымі творамі беларускай літаратуры, якія адгукаюцца ў сэрцы кожнага з нас. Гэтыя кнігі фарміруюць нацыянальную ідэнтычнасць і нагадваюць пра галоўныя чалавечыя каштоўнасці: любоў да роднага краю, узаемападтрымку і павагу да сваіх вытокаў.

Беларуская літаратура — гэта тое, што злучае нас праз стагоддзі, даруе адчуванне агульнага лёсу і культурнага адзінства.

Распавядайце пра свае любімыя беларускія творы і далучайцеся да нашага чэленджу!