“Масты і берагі” Дзмітрыя Радзівончыка

У абласной бібліятэцы прайшла доўгачаканая прэзентацыя новай кнігі гродзенскага пісьменніка Дзмітрыя Радзівончыка “Масты і берагі. Нарэшце я зразумеў, як гэта працуе…”. Яна адлюстроўвае сённяшні стан літаратуры Гродзеншчыны.

Сустрэча сабрала шматлікую аўдыторыю чытачоў, якія з нецярпеннем чакалі магчымасці пазнаёміцца з новым творам пісьменніка. Калегі па пяру святочна віншавалі і выказвалі падзяку аўтару за сапраўдныя публіцыстычныя і крытычныя артыкулы на іх уласныя творы. Асаблівую атмасферу вечару надаў музычны калектыў “Раса летуценнікаў”, у выкананні якога прагучалі некалькі музычных кампазіцый на вершы Дзмітрыя Мікалаевіча.

Прэзентацыя прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Госці мелі магчымасць не толькі паслухаць аўтара, але і задаць яму пытанні, падзяліцца ўражаннямі і атрымаць памятны аўтограф. Многія наведвальнікі адзначылі, што такія сустрэчы дазваляюць па-новаму зірнуць на сучасную беларускую літаратуру.

Новая кніга Дзмітрыя Радзівончыка ўжо чакае сваіх чытачоў на паліцах абласной бібліятэкі!