Куды вядуць “Сцежкі дабрыні” Тамары Кавальчук?

У дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі панавала асаблівая атмасфера творчасці і дабрыні — менавіта так прайшла сустрэча з пісьменніцай Тамарай Кавальчук пры падтрымцы Выдавецкага дому “Звязда”.
Тамара Васільеўна ахапіла аўдыторыю расповедамі пра таямніцы пісьменніцкай працы. Яна падзялілася гісторыямі пра тое, як нараджаюцца сюжэты, дзе шукаць натхненне і як ажываюць літаратурныя героі. Аўтар адзначыла, што самае галоўнае чараўніцтва ў жыцці — гэта здольнасць тварыць дабро. Паводле слоў пісьменніцы, кожны наш добры ўчынак, шчырая ўсмешка ці дапамога бліжняму — гэта тыя самыя “сцежкі”, якія робяць свет святлейшым. Яна заклікала юных чытачоў быць чулымі і міласэрнымі, бо менавіта праз дабрыню мы самі становімся героямі найпрыгажэйшых гісторый.
Дзякуючы падтрымцы Выдавецкага дома “Звязда” ўсе жадаючыя змаглі набыць кнігі аўтара і атрымаць запаветны аўтограф аўтара. Сустрэча стала сапраўдным святам для ўсіх, хто любіць кнігу і верыць у сілу слова. Бо кожнае выданне — гэта маленькае чараўніцтва, якое пачынаецца з мары і ўвасабляецца ў жыццё дзякуючы таленту і шчодрасці пісьменніцкай душы.