Жывая кніга і роднае слова: сустрэча з Людмілай Кебіч

У дзіцячым аддзеле бібліятэкі ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбылася пазнавальная сустрэча з сучаснай гродзенскай пісьменніцай і паэткай Людмілай Антонаўнай Кебіч.
Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем слухалі аповед госці пра яе новыя кнігі — “Чароўны куфэрак часу” і “Як коцікі-брацікі шукалі малую радзіму”. Юныя чытачы задавалі пытанні аўтарцы, дзяліліся ўражаннямі і адчуваннямі.
Асаблівую цікавасць у гасцей выклікала відэагульня “Старадаўнія прадметы побыту”, дзе ўдзельнікі маглі даведацца шмат новага пра рэчы мінулага і паспрабаваць адгадаць іх прызначэнне.
Сустрэча прайшла ў цёплай, творчай атмасферы. Для дзяцей гэта была цудоўная магчымасць палепшыць веды беларускай мовы, папоўніць слоўнікавы запас і акунуцца ў свет роднай літаратуры і гісторыі.
Дзякуем, Людміле Антонаўне за захапляльную сустрэчу і незабыўныя эмоцыі!