Край зуброў

Прынямонне багатае на славутасці. У кожным кутку нашага краю можна знайсці нешта цікавае і новае.

Мы прапануем адправіцца разам з намі ў займальнае віртуальнае падарожжа па Гродзенскай вобласці, з дапамогай новай серыі  віктарын “Жыццё цудоўных гарадоў Прынямоння” ў інфармацыйна-гульнявым фармаце. Наш першы прыпынак — край зуброў, Свіслацкі раён, дзе даведайцеся больш пра цікавыя мясціны і падзеі Свіслаччыны.