У сэрцы – каханне, у душы – дабрыня…

27 лютага а 12 гадзіне запрашаем усіх аматараў літаратуры ў дзіцячы аддзел Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі на творчую сустрэчу з сучаснай беларускай пісьменніцай Тамарай Кавальчук “Сцежкамі дабрыні” пры ўдзеле Выдавецкага дома “Звязда”.
Тамара Васільеўна Кавальчук — прызнаны майстар слова, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. У яе творчым багажы — 24 кнігі паэзіі і прозы на рускай і беларускай мовах, а яе талент адзначаны шматлікімі прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі: імя Л. Талстога, імя А. Курляндскага, імя М. Лермантава, імя А. Беразнева, імя А. Пушкіна, імя А. Купрына.
На сустрэчы Вас чакае:
- асабістае знаёмства з Тамарай Кавальчук і яе літаратурнай творчасцю;
- аўтограф-сесія;
- магчымасць набыць кнігі аўтара і шмат іншых цікавостак.
Мы пазнаёмім Вас з шыкоўнымі кніжнымі навінкамі з фонду абласной бібліятэкі і Выдавецкага дома “Звязда”.
Прыходзьце! Пазітыўны настрой, вясёлыя гульні і прыемныя падарункі – абяцаем!
Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 25.
Тэлефон для даведак: 60-13-23.
