Мова родная, непаўторная

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы — важнае свята для кожнай нацыі і народа, бо ніводны народ не можа існаваць без сваёй мовы, а без яе носьбітаў немагчымае захаванне культураў і традыцый.
У рамках тыдня беларускай мовы супрацоўнікі дзіцячага аддзела правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове. У чытальнай зале падрыхтавана выстава “Тыдзень роднай мовы”, на якой прадстаўлены выданні Я. Купалы, Я. Коласа, А. Скаржынскай-Савіцкай, І. Токаравай і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Для выхаванцаў дзіцячых садкоў №25 і №57 праведзена этнаграфічнае свята “Мова родная, непаўторная”. Маленькія чытачы ўдзельнічалі ў цікавых гульнях і віктарынах, якія дапамаглі ім яшчэ больш даведацца пра беларускую мову. Цудоўным заканчэннем мерапрыемства стаў прагляд мультыплікацыйнага фільма “Піліпка-сынок”.
Для навучэнцаў ДУА “Гродзенская гарадская гімназія” і ДУА “Панямуньскі дзіцячы дом” прайшло свята “Сцяжынкай мовы роднай”. Удзельнікі ўспаміналі і складвалі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, скадалі пазлы, адгадвалі беларускія загадкі.
Цудоўныя мерапрыемствы сталі яскравым прыкладам таго, што родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам.