Вандруем сцяжынкамі роднага краю

У дзіцячым аддзеле выхаванцы дзіцячага садка №25 адправіліся ў вандроўку па белрарускай зямлі.

Маленькія госці высветлілі паходжанне назвы нашай краіны, “намалявалі” вобраз Беларусі і адправіліся ў падарожжа па гарадах.

Дзеці сустрэлі Васіля і Васілінку, разам разгадалі крыжаванку, растлумачылі прыказкі, пазнаёміліся з народнай казкай “Піліпка-сынок”.

У калектыўнай творчай майстэрні дзеці стварылі Бусла – птушку-сімвал Беларусі. Будучыя чытачы пазнаёміліся з ілюстраванымі выданнямі твораў беларускіх аўтараў.

Яшчэ навіны: