Колеры маёй Беларусі

Якія колеры складаюць палітру беларускага асяроддзя? Ці можа колер успрымацца феноменам культуры? Якім чынам колеры фармуюць і ўплываюць на нашу самаідэнтычнасць?
У дзіцячым аддзеле навучэнцы з гімназіі №1 і Гродзенскай гарадской гімназіі сталі ўдзельнікамі гадзін краязнаўства “Колеры маёй Беларусі”.
Падчас гутаркі-дыялогу і інтэрактыўнай гульні падлеткі ўдакладнілі, што народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці, разам стварылі каларыстычны вобраз Беларусі. Калектыўна разважалі аб колерах: чырвоным (колеры Перамогі, нацыянальнай вышыўкі), зялёным (колеры прыроды), блакітным (колеры рэк і азер, васількоў і льну, мірнага неба), жоўтым (колеры збожжа, сонца і дзьмухаўцоў), белым (колеры бяроз і крылаў буслоў)…
Займальныя заданні замацавалі аб’екты-носьбіты ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі, нагадалі беларускія словы.