Паважаныя педагогі!

Абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага сардэчна віншуе вас з надыходзячым прафесійным святам – Днём настаўніка! Гэты дзень – сімвал глыбокай павагі да вашай высакароднай працы, якая з’яўляецца падмуркам для будучыні кожнага чалавека і ўсяго грамадства.

Ваша прафесія – штодзённы подзвіг, які патрабуе бязмежнага цярпення, мудрасці і шчырай любові да дзяцей. Вы запальваеце агонь спазнання ў сэрцах вучняў і натхняеце на новыя здзяйсненні. Мы асабліва цэнім уклад нашых сацыяльных партнёраў, якія сваім удзелам і падтрымкай ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця адукацыйнага асяроддзя, падзяляючы з намі агульную місію па далучэнні да свету ведаў і культуры.

Прыміце нашы самыя цёплыя пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, творчага натхнення і ўдзячных вучняў. Няхай ваша праца заўсёды прыносіць радасць і заслужанае прызнанне, а ў вашых дамах пануюць мір, дабрабыт і гармонія. Бібліятэка заўсёды гатова быць вашым надзейным памочнікам і верным саюзнікам у справе асветы!

Яшчэ навіны: