Архітэктурныя жамчужыны Беларусі

Старажытныя замкі, палацы, былыя панскія маёнткі, манастыры, саборы, пушчы з векавымі дубамі і бяздонныя азёры – усё, чым ганарыцца Беларусь, можна пазнаёміцца на старонках новай кнігі: “Беларусь. Замкі і людзі = Беларусь. Замки и люди”, якая прадстаўлена на кніжнай выставе “Мая Беларусь” у аддзеле абанемента.

Беларусь. Замкі і людзі = Беларусь. Замки и люди = Belarus. Castles and people / складальнік А. М. Коршак; фотаздымкі А. П. Дрыбаса [і інш.; пераклад на англійскую мову: Д. Х. Зуева]. – Мінск: Беларусь, 2025. – 156, [3] с.

Выданне распавядае аб яркіх славутасцях нашай краіны, адлюстравана цікавая інфармацыя аб 16 беларускіх архітэктурных жамчужынах – замках, палацах і храмах: Нясвіжскім, Мірскім, Лідскім, Навагрудскім замках, Косаўскім палацы, Камянецкай вежы, Свяцкім палацы, Сынкавіцкай царквы-крэпасці і інш. Матэрыялы кнігі падрыхтаваны спецыялістамі, звязанымі з вывучэннем і папулярызацыяй культурнай спадчыны Беларусі. Кніга змяшчае фатаграфіі вядомых беларускіх фатографаў Анатоля Клешчука і Анатоля Дрыбаса.

Увогуле, у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь зафіксавана больш за 20 замкаў, пабудаваных у XIII—XIX стагоддзях, але калісьці на беларускіх землях было каля 150 падобных абарончых збудаванняў. На жаль, многія з іх разбураны ці ўяўляюць сабой руіны, некаторыя знаходзяцца глыбока пад зямлёй. У кожным замку, палацы або храме захавалася часцінка душы яго заснавальнікаў, стваральнікаў і гаспадароў, іх задумы і мэты, густы і перавагі, надзеі і мары, сумныя і шчаслівыя старонкі іх жыцця…

Запрашаем у аддзел абанемента пазнаёміцца з кнігай “Беларусь. Замкі і людзі = Беларусь. Замки и люди = Belarus. Castles and people”.