Мой родны край, як ты мне мілы

Гарадзеншчына – заходняя жамчужына беларускага краю. Прынёманскі край прыгожы сваімі лясамі, азёрамі і рэкамі, багатая яго гісторыя слаўнымі падзеямі і дасягненнямі, працавітыя і таленавітыя яго жыхары.
У межах творчага праекту “Ведай і любі сваё”, юнацкі аддзел запрасіў на мерапрыемства “Мой родны край, як ты мне мілы” навучэнцаў Гуманітарнага каледжу. Яны пазнаёміліся з гісторыяй Гродзеншчыны, здзейснілі віртуальнае падарожжа па гістарычных помніках архітэктуры; пабывалі ў абласцях Гродзенскай вобласці, якая ўключае ў сябе 17 раёнаў; даведаліся пра культурную спадчыну нашага краю, яго гісторыю, традыцыі і ўбачылі прыгожыя мясціны Гродна і Гродзенскай вобласці.
Запрашаем усіх жадаючых на віртуальнае падарожжа па родным краі разам з юнацкім аддзелам абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Ажэшкі, 17.