Акрыленыя чытаннем

У  дзіцячым аддзеле абласной бібліятэкі арганізавана ўнікальная выстава фатаграфій пад назвай “Акрыленыя чытаннем”, прымеркаваная да юбілейнага дня нараджэння нашай бібліятэкі.

Фотавыстава “Акрыленыя чытаннем”- гэта не проста збор здымкаў, а сапраўдная галерэя эмоцый, успамінаў і натхнення, якія дорыць кніга.

Прадстаўлены фатаграфіі нашых чытачоў і супрацоўнікаў. Кожны фотаздымак распавядае сваю гісторыю: захапленне ад новай кнігі, пагружэнне ў свет фантазій,  уражанні ад чытання.

Выстава сімвалізуе нашу любоў да кніг і імкненне дзяліцца гэтым з іншымі наведвальнікамі. Мы ўпэўненыя, што кнігі здольныя натхняць нас, адкрываць новыя гарызонты і аб’ядноўваць людзей.

Наведаць выставу можна на працягу двух тыдняў, і мы спадзяемся, што яна стане крыніцай натхнення для ўсіх нашых маленькіх і вялікіх чытачоў!

Запрашаем у дзіцячы аддзел на Савецкую, 25!