Чытай! Здзіўляйся! Беларуссю захапляйся!

З 11 верасня 2025 года па ўсёй краіне пачаўся прэм’ерны паказ новага нацыянальнага кінапраекта ─ кінадылогіі “Нашы сімвалы”, створанай “Беларусьфільмам”. Выхад кінакарцін прымеркаваны да важнай даты – Дня народнага адзінства, які штогод адзначаецца ў Беларусі як сімвал кансалідацыі грамадства і пераемнасці гістарычных традыцый.

Дзіцячы аддзел абласной бібліятэкі  да першага паказу кінадылогіі падрыхтаваў тэматычную выставу “Чытай! Здзіўляйся! Беларуссю захапляйся!”.

Прадстаўленыя на выставе навукова-папулярныя выданні, грамадска-палітычныя даведнікі, фотаальбомы, зборнікі мастацкіх твораў і нарысаў накіраваны на фармаванне паважлівага стаўлення да нацыянальных сімвалаў, разуменне іх ролі ва ўмацаванні адзінства нацыі, грамадзянскай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.         Усе наведвальнікі кінатэтра “Космас” маюць магчымасць пазнаёміцца з літаратурай, прадстаўленай у радзелах “Традиции живая нить”, “Правовая неотложка”, “Великая поступь Победы”, “Заповеди заповедных мест”, “Сердцу милые края”.

Выстава адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сімволікай беларускай дзяржаўнасці, культурнымі традыцыямі і сучаснымі дасягненнямі нашай краіны.