Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

6 і 7 верасня ў Лідзе адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства, дзе тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі прадставяць публічныя бібліятэкі Гродзенскай вобласці «Гродзеншчына: скарбы бібліятэк і традыцыі роднага краю».
Гродзенскай абласной бібліятэкай імя Карскага арганізаваны круглы стол на тэму «80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты», таксама адбудзецца прэзентацыя работ і ўзнагароджванне пераможцаў абласнога конкурсу бібліятэчнага дэкору «Книжное зазеркалье».
Знаёмцеся з праграмай і да сустрэчы ў Лідзе!