Акцыя “Беларусь адзіная”

На пярэдадні 17 верасня – Дня народнага адзінства – у г. Гродна адбылася Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Беларусь адзіная”, у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі абласной бібліятэкі.

Вядучыя спікеры – Гігін В.Ф., генеральный дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Аўдонін А.А., аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Аксянюк М.П., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прапанавалі прысутным дыялог на тэму “Беларусь – стратэгія будучыні”.

Адбылася адкрытая размова па самым актуальным пытанням:  дасягненні Беларусі, перспектывы развіцця, сацыяльна-эканамічнае становішча краіны, падтрымка дзяржавы розных галін народнай гаспадаркі і інш.