Летняя сустрэча “Равесніка”: экатур “Сіні васілёк – расліна года 2025 у Беларусі”

Кожная краіна мае сваю кветку-сімвал. Для нашай радзімы гэта валошка (васілёк). У 2025 годзе васілёк сіні аб’яўлены раслінай года ў Беларусі, што падкрэслівае яго сімвалічнае значэнне для краіны.
У дзіцячым аддзеле адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба “Равеснік”, прысвечаная менавіта гэтай кветцы.
Мерапрыемства пашырыла веды аб этымалагічным паходжанні назвы і іншых “імёнах” вядомай расліны, а таксама пазнаёміла са старажытнарымскай легендай і цікавосткамі пра валошку.
На творчай майстэрні “Сінь-васількі” хлопчыкі і дзяўчынкі сваімі рукамі стваралі кветку з фетру.
На кніжнай выставе падлеткі мелі магчымасць пазнаёміцца з выданнямі і матэрыяламі пра васілёк, яго сімволіку, гісторыю народных традыцый, а таксама пра яго выкарыстанне ў медыцыне і касметалогіі. Асаблівую цікавасць выклікалі энцыклапедыі серый “Нашы сімвалы”, “100 пытанняў пра Беларусь”, “Маленький профессор”, а таксама творы Генадзя Аўласенкі і Алеся Карлюкевіча.