Азбука жыцця, зразумелая дзецям

У дзіцячым аддзеле навінка! З задавальненнем прапануем маленькім чытачам перавыданне кнігі “Азбука жыцця: кніга для дзяцей” пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага.
Гэта азбука, але незвычайная, а “вельмі патрэбная краіна Букварыя”. Тут вы знойдзеце “і складаныя, і не зусім зразумелыя, і простыя” словы на кожную літару беларускага алфавіта. У простай займальнай форме, з дамашнімі заданнямі, Уладзімір Ліпскі прапануе сваім чытачам здзейсніць творчую вандроўку ў гісторыю нашай Айчыны і ў яе сучаснасць, разгадаць рэбусы і красворды для замацавання матэрыялу ў займальнай форме.
“Азбука жыцця” адрасавана дзецям розных узростаў. Яна будзе цікавая як малодшым школьнікам, падлеткам, старэйшым вучням, так і настаўнікам, выхавальнікам, бацькам, усім тым, хто працуе з дзецьмі.
“Азбука жыцця” Уладзіміра Ліпскага чакае сваіх чытачоў у дзіцячым аддзеле па адрасе: вул. Савецкая, 25.