Усе фарбы лета ў ДЗІЦЯЧЫМ!

Дзіцячы аддзел абласной бібліятэкі запрашае на выставу дзіцячых малюнкаў “Фарбы лета”.

На выставе прадстаўлены малюнкі дзяцей ва ўзросце ад 7 да 9 гадоў. Свае творчыя працы юныя мастакі прысвяцілі радасцям і яркім момантам летняга часу: яркім пейзажам, маляўнічым нацюрмортам, расліннаму і жывёльнаму свету, летнім забавам, казачным сюжэтам.

Выстава “Фарбы лета” — гэта выдатная магчымасць для дзяцей праявіць свае творчыя здольнасці, а для ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі — атрымаць асалоду ад яркіх момантаў лета, захаваных у дзіцячых малюнках.

Чакаем вас у дзіцячым аддзеле па адрасе: вул. Савецкая, 25!