Ад класікаў да сучаснікаў: беларускія пісьменнікі-юбіляры

Супрацоўнікі аддзела абанемента на працягу года знаёмяць чытачоў з пісьменнікамі-юбілярамі 2025 года. Менавіта да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў арганізавана выстава “Ад класікаў да сучаснікаў”. Экспазіцыя нагадвае пра жыццё, мастацкую і навуковую творчасць аўтараў, у тым ліку такіх імянітых ганарыстых юбіляраў, як Кірыла Тураўскі (895 гадоў з дня нараджэння), Мікола Гусоўскі (555 гадоў з дня нараджэння), Францыск Скарына (535 гадоў з дня нараджэння), Сымон Будны (495 гадоў з дня нараджэння), Францішак Багушэвіч (185 гадоў з дня нараджэння). Творчасць гэтых пісьменнікаў з’яўляецца важнай часткай беларускай літаратуры і культуры ўвогуле на працягу стагоддзяў. На выставе прадстаўлены іх першыя зборнікі і сталыя працы, якія і сёння застаюцца актуальнымі і запатрабаванымі чытачамі.
Значнае месца ў экспазіцыі займаюць кнігі такіх вядомых Народных пісьменнікаў Беларусі, як Пятрусь Броўка (120 гадоў з дня нараджэння), Іван Навуменка (100 гадоў з дня нараджэння), Рыгор Барадулін (90 гадоў з дня нараджэння).
Заслугоўвае ўвагу падборка літаратуразнаўчых прац і ўласных твораў Кузьмы Чорнага (125 гадоў з дня нараджэння), Уладзіміра Жылкі (125 гадоў з дня нараджэння), Уладзіміра Дубоўкі (125 гадоў з дня нараджэння), Алеся Пальчэўскага (120 гадоў з дня нараджэння), Пятра Глебкі (120 гадоў з дня нараджэння), Усевалада Краўчанкі (110 гадоў з дня нараджэння), Міколы Аўрамчыка (105 гадоў з дня нараджэння), Аляксея Пысіна (105 гадоў з дня нараджэння), Аляксея Карпюка (105 гадоў з дня нараджэння), Анатоля Клышкі (90 гадоў з дня нараджэння), Васіля Зуёнка (90 гадоў з дня нараджэння), Эдуарда Скобелева (90 гадоў з дня нараджэння) Віктара Казько (85 гадоў з дня нараджэння), Леаніда Дайнекі (85 гадоў з дня нараджэння), Канстанціна Тарасава (85 гадоў з дня нараджэння), Уладзіміра Ліпскага (85 гадоў з дня нараджэння), Таісы Бондар (80 гадоў з дня нараджэння), Міхася Слівы (75 гадоў з дня нараджэння), Анатоля Зэкава (70 гадоў з дня нараджэння) і інш.
Таксама экспазіцыя змяшчае аўтарскія аўтографы з найлепшымі пажаданнямі чытачам, пакінутыя падчас творчых сустрэч у нашай бібліятэцы ў такіх выданнях: “Тайны минских перекрестков” Віктара Праўдзіна (70 гадоў з дня нараджэння), “Беларуская мара” Віктара Шніпа (65 гадоў з дня нараджэння). Асабліва цікавы творы пісьменнікаў Аляксея Дударава (75 гадоў з дня нараджэння), Андрэя Макаёнка (105 гадоў з дня нараджэння) Уладзіміра Караткевіча (95 гадоў з дня нараджэння), якія былі паспяхова экранізаваны і пастаўлены ў тэатры.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з творамі таленавітых пісьменнікаў-юбіляраў, прадстаўленых на экспазіцыі “Ад класікаў да сучаснікаў” у аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава 17, паверх 2, каб. 201.