Праверце свае веды пра Гродна!

16 ліпеня – Дзень вызвалення г.Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знакавы і важны момант для ўсяго беларускага народа. 81 год таму войскі 2 і 3 Беларускіх франтоў вызвалілі правабярэжную частку горада. Увечары таго ж дня ў гонар вызвалення Гродна ў Маскве з 224 гармат быў дадзены салют 20-цю артылерыйскімі залпамі.
Прапануем праверыць, як добра вы ведаеце ваенную гісторыю нашага горада з дапамогай нашай віктарыны.